Бурэнне прамысловых і прыватных свідравін!
БАРАНАВIЧЫПРАМБУРВОД
ААТ
225407, Брэсцкая вобласть
г.Баранавiчы, вул.Вiльчкоўскага, 210Б
паказаць на карце
ЭНЭРГIЯ ЧЫСТАЙ ВАДЫ

Адкрытае акцыянернае таварыства «Баранавiчыпрамбурвод» — лідэр на рынку аказання паслуг па стварэнні свідравін на ваду і будаўніцтву водазаборных вузлоў у Брэсцкай вобласці...

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Аб прадпрыемстве

За гады дзейнасьці спецыялістамі ААТ «Баранавiчыпрамбурвод» прасвідравана звыш 10 тысяч свідравін водазабеспячэння па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

99% вады, якую п'юць жыхары Брэстчыны, здабываецца дзякуючы нашым свідравінам.

ААТ «Баранавiчыпрамбурвод» актыўна ўдзельнічае ў рэканструкцыі малочных комплексаў Брэсцкай вобласці, забяспечваючы іх чыстай вадой.

Падрабязней

Поўны комплекс паслуг

ААТ «Баранавiчыпрамбурвод» аказвае паслугі юрыдычным і фізічным асобам.
Мы маем велізарны досвед у галіне будаўніцтва, рамонту і абслугоўвання свідравін. Валодаем развітой матэрыяльна-тэхнічнай базай і кваліфікаванымі кадрамі, што гарантуе аказанне паслуг на высокім узроўні.

БУРЭННЕ СВІДРАВІН

Выконваем бурэнне водазаборных свідравін з выкананнем работ па будаўніцтве помпавых станцый, будаўніцтва вонкавых сетак вадаправода, электразабеспячэнне свідравін, ўладкаванне зон санітарнай аховы.

Валодаем усімі неабходнымі тэхнічнымі сродкамі і тэхналогіямі для правядзення поўнага комплексу работ.

КАПІТАЛЬНЫ РАМОНТ

Усё створанае рукамі чалавека, нават вельмі якаснае, з часам патрабуе рамонту. Гэта справядліва і ў дачыненні да свідравін. Адбываецца гэта па розных прычынах, у тым ліку і па незалежных ад чалавека.

Выконваем работы па рэканструкцыі, мадэрнізацыі, капiтальнаму рамонту існуючых аб'ектаў водазабеспячэння.

БЯГУЧЫ РАМОНТ

Бягучы рамонт вядзецца з заменай помпавага абсталявання, выманнем старонніх прадметаў, чысткай свідравіны ад пясчанай коркі, хлараваннем і саляна-кіслотнай апрацоўкай свідравін, электрагідраўлічнай апрацоўкай для павелічэння і аднаўлення праектнага дэбіту свідравін.

ТЭХАБСЛУГОЎВАННЕ

Тэхнічнае абслугоўванне аб'ектаў водазабеспячэння ўключае ў сябе агляд запорна-рэгулюючай арматуры, праверка статыстычнага, дынамічнага узроўняў і дэбіту свідравіны, мантаж помпавага абсталявання, прапампоўка, афарбоўка паржавелых частак.

Запрашэнне да ўдзелу ў пазачарговым агульным сходзе акцыянераў Таварыства
  • Паважаныя акцыянеры! Адкрытае акцыянернае таварыства «Баранавiчыпрамбурвод» запрашае Вас прыняць удзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў Таварыства 15 жніўня 2019 года ў 12:00, якое склікаецца па адрасе: г.Баранавічы, вул.Вiльчкоўскага, 210б.
  • Поўны тэкст запрашэння

Раскрыццё інфармацыі

Забеспячэнне даступнасці інфармацыі ўсім зацікаўленым у гэтым асобам - адна з галоўных умоваў ацэнкі дзейнасці таварыства акцыянерамі і патэнцыяльнымі інвестарамі.

Ліцэнзіі і сертыфікаты

  • Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйнай арганізацыі 04223, зарэгістравана Брэсцкім АВК 15.08.2003 г.

  • Дазвол на права бурэння свідравін для здабычы цвёрдых, вадкіх (вада) карысных выкапняў глыбінёй больш за 20 метраў

  • Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці, ліст 1

  • Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці, ліст 2

  • Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці, ліст 3

Нам давяраюць працу па ўсёй Беларусі

Нашымі спецыялістамі ажыццёўлены работы па бурэнню больш за дзесятак тысяч свідравін рознага прызначэння. Гэта артэзіянскія свідравіны вялікай глыбіні, тэхнічна складаныя свідравіны на тэрыторыях усіх абласцей Рэспублікі Беларусь.

НАШЫ КЛIЕНТЫ

  • Намі прабураны артэзіянскія свідравіны водазабораў Брэста, Баранавічаў, Гродна, Лунінца, Івацэвічаў, Слоніма.
  • Мінеральная вада «Фрост» атрымана з свідравіны глыбінёй 280 м дзякуючы нашым спецыялістам.
  • 209-метровая свідравіна для сумеснага прадпрыемства «Санта-Брэмар» у Каціну Бору Брэсцкага раёна.
  • Здабытая мінеральная вада з глыбіні 479 метраў у Лагойскім раёне для пансіяната мінскага трактарнага завода «Медсэрвiс».
  • Самая глыбокая свідравіна прабурана ў Віцебскай вобласці для санаторыя «Бараўкі» глыбінёй 507 метраў.